Госці Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту змаглі пазнаёміцца з цікавай мірскай батлеечнай традыцыяй
Госці Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту змаглі пазнаёміцца з цікавай мірскай батлеечнай традыцыяй, яе героямі і галоўным носьбітам і захавальнікам элеманта, які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, Канстанцінам Петрыманам на «Дні Батлейкі» Наведвальнікі ўбачылі рэканструкцыю прадстаўленняў 20-30-ых гг. ХХ ст. мірскіх батлеечнікаў – сям’і Сілко: батлеечная дзея “Калядна” (мясцовая інтэрпрэтацыя прадстаўлення “Цар Ірад”) і спектакль “Салдат і чорт”. Гасцей мерапрыемства парадавала выступленне народнага ансамбля народнай музыкі і песні «Цырынскія музыкі».



