“Горад майстроў”
З 10 ПА 13 ЛІПЕНЯ кірмаш рамёстваў ХХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” прадставіць шматколернае багацце непаўторных сувеніраў нашых таленавітых землякоў.
ГОРАД МАЙСТРОЎ абяцае зіхацець прыгажосцю!
На фестывальным небасхіле заззяюць і 10 майстроў Гродзенскай вобласці.
Пано ў тэхніцы выцінанкі, вышытыя ручнікі, вырабы з лазы, самыя розныя лялькі, бранзалеты з нацыянальным арнаментам, упрыгожванні з натуральнай скуры, драўляных пацеркаў, траў і кветак беларускіх палёў – гэта і многае іншае прадэманструюць умельцы з Мастоўскага, Лідскага раёна і г. Гродна.
Знаёмцеся з даўнімі традыцыямі і сучаснымі тэхнікамі, захапляйцеся яскравымі талентамі і ўнікальнымі здольнасцямі, далучайцеся да творчасці!
“Горад майстроў” чакае ўдзельнікаў і гасцей з Гродзеншчыны!