Гонар і бліскавіцкая перамога на Пастаўшчыне!

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай песні “Бліскавіца” з галавакружным поспехам выступіў на Міжнародным фестывалі народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах!

Нашы артысты пакарылі журы і гледачоў сваім каларытам, майстэрствам і шчырасцю. Скарбонка дасягненняў калектыву папоўнілася важкімі ўзнагародамі:

Салісткі Алена Беламыза і Вольга Шуненкова узнагароджаны дыпломам “Удзельнік фестывалю” у намінацыі “Дуэт, трыа”.

Салісткі Вольга Гарэлава і Аксана Камарова заваявалі дыплом Лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “Прыпеўкі”!

І галоўны агульны поспех — сам калектыў “Бліскавіца” ў намінацыі “Ансамбль” узнагароджаны дыпломам Лаўрэата ІІ ступені!

Шчыра віншуем нашых таленавітых артыстаў і кіраўнікоў! Вы — сапраўдны гонар нашай культуры, які дорыць людзям душу і прыгажосць беларускай песні.