Гісторыя Гродзенскага краю ў лэпбуках!

Сярод 70 творчых работ абласнога конкурсу “Лэпбук – гісторыя #4Рэгіёна” вызначаны пераможцы!
У намінацыі “Гістарычнае Прынямонне” дыплом I ступені ўзнагароджана Ваўкавыская раённая бібліятэка.
Дыпломамі II ступені адзначаны Астравецкая і Ашмянская раённыя бібліятэкі, 💥3 месца прысуджана Мастоўскай і Навагрудскай бібліятэчным установам.
У намінацыі “Культурная Гродзеншчына” перамогу атрымала Ваўкавыская раённая бібліятэка.
Спецыяльныя падзякі накіраваны Данілавіцкай сельскай бібліятэцы Дзятлаўскага раёна і Лешчаняцкай сельскай бібліятэцы Смаргонскага.
Шчырая ўдзячнасць бібліятэчным установам вобласці за крэатыў і творчы падыход да папулярызацыі краязнаўчай інфармацыі!