Ганчарства продкаў наследуем МЫ!
ЧАКАЕМ ВАС 20 чэрвеня 2025 года ў г.п.Поразава.
Тут вы зможаце акунуцца ў атмасферу старажытных традыцый, пазнаёміцца з мастацтвам ганчарнай справы і атрымаць асалоду ад займальнай праграмы свята ганчара “Мастацтва гліны і агню”.
Што чакае гасцей?
Майстар-класы па вырабе керамічных вырабаў ад вопытных майстроў-ганчароў;
Выстаўка-продаж унікальных аўтарскіх работ;
Канцэрты калектываў аматарскай творчасці;
Кірмаш рамесных тавараў і сувеніраў ручной працы;
Вясёлыя конкурсы і гульні для дзяцей і дарослых;
Магчымасць паспрабаваць стравы традыцыйнай кухні – элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны;
Далучайцеся да нас і адчуйце дух сапраўднай народнай творчасці!
Мы чакаем усіх ахвочых правесці незабыўны дзень у цёплай атмасферы свята!
Да сустрэчы на свяце Ганчара!