Фестываль «Паўлаўскі каравай»
Аматараў народнай творчасці сабраў фестываль «Паўлаўскі каравай» у аграгарадку Навасёлкі Слонімскага раёна.
На фестывалі кожны прысутны змог дакрануцца да самабытнай культуры Слонімшчыны і пазнаёміцца з элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі «Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавае печыва».