Фестываль беларускай культуры: свята традыцый і народнай творчасці адбылося ў Вялікім Свяцку Валовічаў
14 чэрвеня старажытны палацава-паркавы комплекс “Вялікі Свяцк Валовічаў” ператварыўся ў сапраўдны эпіцэнтр беларускай культуры. Тут прайшоў маштабны фестываль, які сабраў ўдзельнікаў з усёй Беларусі, а таксама турыстаў з суседніх краін.
На Фестывалі беларускай культуры ў Свяцку ажылі народныя традыцыі: гучалі родныя напевы, кружыліся ў танцах дзеці, моладзь і дарослыя, а майстры дэманстравалі мастацтва старажытных рамёстваў. Ткацтва паясоў, салома- і лозапляценне, вязанне дываноў, выраб лялек, выцінанка і іншае. Усё гэта можна было не толькі ўбачыць, але і паспрабаваць зрабіць самастойна падчас майстар-класаў. Акрамя таго працавалі каларытныя пляцоўкі з цікавымі гульнямі і забавамі.