Фальклорная экспедыцыя «Традыцыі Вялікадня: ад мінулага да сучаснасці»

Наведалі жыхарку г.Дзятлава Ірыну Іванаўну Варабей, якая падзялілася ўспамінамі.

Жанчына расказала, што тыдзень перад Вялікаднем быў напоўнены клопатамі: прыбіралі хату, рыхтавалі вербачкі, ўпрыгожвалі тым, што было пад рукой — чырвонымі ніткамі, барвінкам, ядлоўцам, шпарагусам. Яна ўзгадала, як у сям’і фарбавалі яйкі- выкарыстоўвалі толькі цыбульную шалупіну і бурачны сок. Гэта было сапраўднае чараўніцтва. Асаблівая сямейная традыцыя — дзяліць за святочным сталом адно яйка на ўсю сям’ю, што сімвалізавала адзінства і моц.

Булак заўсёды пяклі шмат, асабліва «мазурку»-пышную, з вялікай колькасцю жаўткоў і масла.Ірына Іванаўна падкрэсліла, што гэтыя традыцыі — неад’емная частка культурнай спадчыны. Такія сустрэчы паказваюць: беларускія звычаі жывуць, натхняюць і аб’ядноўваюць людзей. Экспедыцыя пацвердзіла, што нават у хуткім сучасным свеце застаецца месца для каштоўнасцяў: любові да культуры, павагі да старэйшых і блізкасці сям’і.