Дзятлаўшчына далучылася да фотачэленджу «Вясна ў традыцыях», прысвечанага Году беларускай жанчыны

На здымках – не проста кадры, а сапраўдныя малюнкі жыцця: жанчыны ў строях сярод маладой зеляніны, каля рэчкі, у цені старых яблынь…. Кожны фотаздымак дыхае вясной: пах свежай травы, ціхі шорах традыцыйных сукенак, мяккі подых ветру і ўсмешка, у якой – мудрасць пакаленняў, спакой зямлі і нязломная сіла беларускай жаночай душы
Гэта не сцэнічная рэканструкцыя, а наша сучаснасць, якая трымаецца на жывых каранях. Пакуль жанчыны носяць строі, спяваюць старажытныя песні, шануюць прыроду і перадаюць веды дзецям – традыцыі не знікнуць. Яны расцвітаюць.
Глядзіце, натхняйцеся, захоўвайце ў сэрцы! 