Другі дзень абласнога выязнога навукова-практычнага семінару «Вопыт і перспектывы»

Працягваецца абласны выязны навукова-практычны семінар «Вопыт і перспектывы». Праграма другога дня была вельмі насычаная. Удзельнікі наведалі Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей, Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава і яго філіял у г.Гомель, пазнаёміліся з экспазіцыямі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля,  Гомельскага абласнога музея ваеннай славы і ваенна-гістарычнага комплексу  «Партызанская крынічка».