“ДОМ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ” ГАСЦІННА ЗАПРАШАЕ

ВЫСТАЎКА, прымеркаваная да 85-годдзя са дня ўтварэння Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, 21 ЛІСТАПАДА ў 15:00 адкрые для аматараў рамёстваў і жывапісу сапраўдную скарбніцу лепшых творчых работ майстроў i мастакоў Гродзеншчыны.

Фальклор, тэатр, музыка, танец, спевы, выяўленчае мастацтва – ва ўстанове са шматгадовай гісторыяй нібыта засяроджана ўсё культурнае жыццё вобласці!

Звыш 150 адзіных у сваім родзе экспанатаў з каштоўных фондаў цэнтра раскажуць аб сямейнай дынастыі Шунейка, прадэманструюць багацце нашай нематэрыяльнай спадчыны, зачаруюць светам казак і легенд, нагадаюць пра гады ваенных ліхалеццяў, перанясуць у прастору паэзіі, уразяць творчым вірам маляўнічых пейзажаў, гравюр і рукатворных цудаў.

Запрашаем на святочную сустрэчу, напоўненую цёплымі ўспамінамі, яркімі ўражаннямі і творчымі падарункамі!

Выстаўка працуе па 31 снежня 2025 года. Адрас: вул. Савецкая, 8
Даведкі па тэл.: 8-033-6558758