“Дакрануцца да спадчыны душой”.
Ужо ў гэту суботу чакаем Вас на самабытнейшым фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”. Сустракаемся 7 верасня 2024 года ў любімым месцы адпачынку жыхароў Гродна — парку Жылібера з 10.00 гадзін. ✅насычаная конкурсная праграма-прэзентацыя; ✅выстаўкі-прэзентацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. ✅танцавальны падворак і майстар-класы па навучанні побытавым танцам: “спадарыня кадрыля”, полька, кракавяк, падыспань, карапэт (лысы), ночка, танец «На рэчаньку», полька з выкрунтасамі, вальс і шмат іншых; ✅“Кухня з водарам традыцый” – прэзентацыя традыцыйных беларускіх страў. Акунемся разам у незвычайны і багаты свет нашых продкаў разам з таленавітымі, уважлівымі, чуйнымі носьбітамі традыцый Гродзенскай вобласці.