“Да вытокаў старадаўняга рамяства”. У раённым Доме рамёстваў працуе выстава
Выстава народных майстроў Беларусі па лозапляценні Аляксандра і Людмілы Мускіх “Да вытокаў старадаўняга рамяства” працуе ў раённым Доме рамёстваў. Гэтыя людзі – гонар Смаргоншчыны. Пастаянна ўдзельнічаюць у гарадскіх і абласных мерапрыемствах, кірмашах, фестывалях, выставах, дзе прадстаўляюць публіцы свае вырабы. З’яўляюцца дыпламатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Адметнай рысай работ смаргонскіх майстроў з’яўляецца элемент – акаймоўка касічкай. Такія шэдэўры з лазы карыстаюцца попытам, бо ўсе яны натуральныя. На адкрыцці выставы прысутнічалі навучэнцы Залескай школы, якія сталі актыўнымі ўдзельнікамі майстар-класа па пляценні кошыкаў. Хлопчыкі і дзяўчаты з асаблівай цікавасцю ўзяліся за справу.Таксама на адкрыцці выставы прысутнічала госця з Расіі, якая таксама з энтузіязмам далучылася да майстар-класа. Усіх жадаючых, хто цікавіцца народнымі традыцыямі, запрашаем наведаць выставу “Да вытокаў старадаўняга рамяства”, якая будзе працаваць да 3 мая. Уваход вольны. Подробнее