Cправаздачная выстаўка майстроў народнай творчасці і мастакоў Слонімскага раёна “Скарбы Слонімскай зямлі”
30.06.2025 у дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адкрылася справаздачная выстаўка майстроў народнай творчасці і мастакоў Слонімскага раёна “Скарбы Слонімскай зямлі”.
Наведвальнікі выстаўкі змаглі не толькі ўбачыць рукатворныя скарбы створаныя лепшымі майстрамі і мастакамі раёна, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класах па вышыўцы, карункапляценні, ткацтву паясоў, вырабу абярэгавай лялькі і паслухаць выступленне народнага ансамбля народнай песні “Жывіца” філіяла “Васілевіцкі цэнтр культуры” ДУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры”.
У акрыцці выстаўкі прыняў удзел намеснік начальніка ўпралення культуры Гродзенскага аблвыканкама Куратчык Сняжана Віктараўна.