Ці ведаеце вы, што ў мастоўскіх Вялікіх Азёрках унікальны народны танец выконваюць на школьных выпускных замест вальса?

КУЛЬТУРНЫ брэнд Мастоўскага раёна — котчынская кадрыля.

Танец, асаблівасці якога яшчэ паўстагоддзя таму мясцовыя перадавалі, як кажуць, з нагі ў нагу, спакон веку бытаваў у Котчыне. З цягам часу вёска састарэла, моладзь з’ехала, клуб закрылі…

Можа, і зніклі б скокі з адметным мясцовым каларытам, калі б не перавандравала традыцыя ў суседнія Вялікія Азёркі. Тамтэйшыя вяскоўцы з імпэтам перанялі котчынскую кадрылю і цяпер даюць з ёй жару на розных вясковых святах.

УВАГА! УПЕРШЫНЮ!

25 мая тут пройдзе брэндавае свята кадрылі! Пачатак а 14 гадзіне!