“Чорназадымленая” гісторыя
Ёсць у нас аг. Поразава, што ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. Пагадзіцеся, назва гэтая на слыху ў многіх. Не дзіва, бо менавіта тут у пазамінулым стагоддзі буяў ганчарны цэнтр Беларусі. Не кожная гліна падыходзіць для вырабу посуду. Поразаўская – наадварот: самая для гэтага прыдатная. Таму было тут калісьці пад 200 сем’яў глінамесаў. Майстэрства перадавалася з пакалення ў пакаленне. Серабрыста-чорная кераміка -гэта своеасаблівы сімвала ганчарнага рамяства Прынямоння. Чаму яна чорная? Таму што выраблялася, абпальвалася па-чорнаму, без доступа кіслароду, бо гораны знаходзіліся пад зямлёй. Час вяртаць Поразаву былую славу. Ёсць музейны пакой “Мастацтва гліны і агню”, майстры -ганчары, якія працуюць у аддзеле раместваў і традыцыйнай культуры, пры бібліятэцы — аматарскае аб’яднанне “Спадчына”. А 21 ліпеня 2024 г. а 17.00 гадзіне ў аг.Поразава УПЕРШЫНЮ пройдзе Свята ганчара «Мастацтва гліны і агню».