Часовая экспазіцыя з фондаў музея “Ай, да лыжка”!

З 30 кастрычніка ў фае Музея гісторыі Гарадніцы дзейнічае часовая экспазіцыя з фондаў музея “Ай, да лыжка”!
Аснову экспазіцыі складаюць драўляныя лыжкі кан. ХІХ — пач. ХХ стст., якія з’яўляліся неад’емнай часткай беларускага сялянскага побыту. У экспазіцыю таксама ўключаны драўляныя лыжкі з разьбяным дэкорам майстра А.А.Лобура.