26 верасня 2024 года ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбудзецца адкрыццё выстаўкі творчасці сям’і Дубовік“Таямніцы майстэрства”
На выстаўцы творчай дынастыі прадстаўлена каля 60 работ рознай тэматыкі, якія прадстаўляюць жыццё беларускага народа, яго побыт, абрады, святы ў тэхніках кірамікі, жывапісу, выцінанкі.