17 кастрычніка – 20-я гадавіна Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Рэспубліка Беларусь надзвычай багата сваёй нематэрыяльнай (духоўнай) культурнай спадчынай, якая засталася нам ад продкаў. Без традыцый, звычаяў, абрадаў, народных рамёстваў досыць цяжка ўявіць вобраз беларускай культуры і асновы нацыянальнай ідэнтычнасці. Нематэрыяльная культурная спадчына – гэта жывая спадчына, якая пастаянна развіваецца, мае сваіх носьбітаў і перадаецца з пакалення ў пакаленне.
