4 лістапада запрашаем вас у Новы замак на мерапрыемства “ДЗЕНЬ СВЯТОГА ГУБЕРТА”!
Паводле легенды, Губерт быў заўзятым паляўнічым і да таго ж смелым чалавекам. Аднойчы ў час палявання ён заблукаў у лясным гушчары. Калі надзеі на выратаванне ўжо не было, Губерт убачыў аленя, які горда стаяў сярод дрэў, а паміж яго рагамі ззяў крыж.
