Галоўная кніжніца Прынямоння сустракае гасцей!
Гарачы майскі дзень у галоўнай кніжніцы Прынямоння прайшоў у максімальна літаратурным рэжыме. Дзякуючы нашым партнёрам – выдавецкаму дому “Звязда” і Гродзенскаму абласному аддзяленню Саюза пісьменніку Беларусі – у абласной бібліятэцы адбылося адразу некалькі прэзентацый літаратурных выданняў і творчыя сустрэчы з майстрамі пяра, якія плённа працуюць на ніве нашай роднай беларускай літаратуры.