У Сенатарскай зале Новага замка працуе выстаўка “Асоба і эпоха. Вобраз чалавека ў творчасці мастака”, прысвечанай 85-годдзю грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.
На экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя творы з калекцыі Беларускага саюза мастакоў: партрэты і тэматычныя карціны, выкананыя вядомымі беларускімі аўтарамі, сярод якіх Альгерд Малішэўскі, Уладзімір Вітко, Ірына Малеціна, Пётр Крахалёў, Васіль Ціханенка, Акім Шаўчэнка, Аляксандр Кішчанка, Міхаіл Рагалевіч, Леанід Шчамялёў, Натан Воранаў, Валяр’яна Жолтак, Адольф Гугель і іншыя майстры жывапісу другой паловы ХХ стагоддзя. Многія карціны прадстаўлены публіцы ўпершыню.