19 снежня старшыня праўлення «Балтыйскага геаграфічнага таварыства» Ілгарт Зэйбертс і прадстаўнікі латвійскай асацыяцыі «Рэспубліканскае таварыства ветэранаў» наведалі Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей!
Ілгарт Зэйбертс урачыста перадаў у падарунак музею кнігі. Бібліятэчны фонд музея папоўніўся каштоўнымі выданнямі, сярод якіх трохтомнік: «Кніга памяці. Літва»(Масква, 2019), «Кніга памяці. Эстонія» (Масква, 2019), «Кніга памяці. Латвія» (Масква, 2020).