І на шчодрым кірмашы накупілі ад душы! У Шчучыне прайшоў традыцыйны восеньскі кірмаш
Сапраўднае свята шчодрых дароў восені адбылося сёння ў Шчучыне. З самай раніцы, а хто ўжо і з учарашняга вечара, займалі ўдзельнікі кірмашу месцы ўздоўж вуліцы Леніна. А тавару было столькі, што проста вочы разбягаліся: на любы колер, густ, памер і аб’ём.