Персанальная выстаўка самадзейнага гродзенскага мастака Віталія Аркадзьевіча Кандраценкі
З 14 снежня ў Авальнай зале Новага замка будзе экспанавацца персанальная выстаўка самадзейнага гродзенскага мастака Віталія Аркадзьевіча Кандраценкі прымеркаваная да яго 70-гадовага юбілею. Віталій Аркадзьевіч з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх гарадскіх і рэспубліканскіх выставак самадзейнага мастацтва, аўтарам трох персанальных выставак.