Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі запрашае на выставу “Пасхальнай радасці ззянне”.
Пасха – найвялікшае хрысціянскае свята, прысвечанае Уваскрэсенню Ісуса Хрыста. Вернікі разумеюць смерць Ісуса Хрыста на крыжы як асэнсаваную ахвяру, якая была прынесена па волі Бога, каб выкупіць грахі чалавецтва і зрабіць магчымым яго выратаванне.