БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

25 мая ў 14 гадзін вёска Зарачанка запрашае ўсіх на цёплае і самабытнае СВЯТА РУШНІКА.

Пляцоўка перад Зарачанскім домам народнай творчасці на адзін дзень ператворыцца ў сапраўднае свята культуры і рамяства.

Гасцей чакае:
канцэртная праграма з удзелам калектываў аматарскай мастацкай творчасці Гродзенскага раёна
панарама дэкаратыўна-прыкладной творчасці і яскравыя этнафотазоны
гульнявая лакацыя для дзяцей і дарослых
прэзентацыя новых экспанатаў музейнай экспазіцыі “Мелодыя рушніка” — «Адчуйце подых традыцый!»
дэгустацыя страў традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг. Адэльск.

Прыходзьце з сябрамі і сям’ёй — будзе цікава, пазнавальна і весела!