БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ
18 мая Слонімскі раён запрашае на фестываль «Жыровіцкае свята».
Фестываль праводзіцца ў гонар святкавання з’яўлення абраза Божай Маці «Жыровіцкая», які сёлета адзначыць 555-гадовы юбілей цудоўнай з’явы.
Упершыню ўрачыстасць разгорнецца на цэнтральнай плошчы, якая размешчана каля сцен манастыра.
У 12.00 пачнецца маштабны «Манастырскі забег».
У 13.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю.
У фестывалі прымуць удзел харавыя, вакальныя, харэаграфічныя калектывы з г. Слоніма, Мінска, Брэста.
Яркім момантам мерапрыемства стане выступленне Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь — ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў МУС і гурта «Дразды».
Свята будзе насычана верай, любоўю і традыцыямі.
У рамках фестывалю пройдуць майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах.