БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

19 мая ў вёсцы Зарачанка адбудзецца Свята ручніка.

На галоўнай сцэне выступяць творчыя калектывы з розных куткоў Гродзенскага раёна. Акунуць гасцей у атмасферу беларускіх традыцый абрады «Матулін куфар» і «Хрысціны». Таксама адбудуцца дэгустацыя страў традыцыйнай рэгіянальнай кухні і майстар-клас па побытавых танцах. Госці свята змогуць убачыць прэзентацыю новых экспанатаў музейнай экспазіцыі «Мелодыя ручніка». На пляцоўцы каля дома народнай творчасці разгарнецца панарама вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Карусель рамёстваў”.

На дзіцячай пляцоўцы юных удзельнікаў чакае этнаграфічная майстэрня, майстар-клас па вырабе ручніка «Упрыгожым ручнік разам», інтэрактыўная пляцоўка «Скарбніца гульняў і забаў», бяспройгрышная латарэя і тэматычныя конкурсы.

У музеі «Код памяці» ўсе жадаючыя змогуць бясплатна наведаць экспазіцыю і прыняць удзел у квэст-гульні «Падарожжа ў краіну ручнікоў».

Безумоўна, Свята ручніка пакіне цёплы след у душы кожнага ўдзельніка.

Запрашаем вас на свята!