БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

25 лістапада ў Індурскім цэнтры культуры ўжо ў дзевяты раз пройдзе брэндавае мерапрыемства аграгарадка — свята лялькі “Лялька ў карагодзе жыцця!

Гасцей свята чакае шмат таямнічага і казачнага! Незвычайныя фоталакацыі, аквагрым, тэатралізаванае шоў раставых лялек, экскурсіі, фокусы, квэст-гульні майстар-клас па твістынгу!

Кожны будзе мець магчымасць паўдзельнічаць ў фотаконкурсе “Завісаю на свяце лялькі” і атрымаць спецыяльны прыз!

УПЕРШЫНЮ гасцей свята сустрэне лялька “Жаданніца”, якая споўніць самыя патаемныя жаданні.

Чакаем Вас 25 лістапада а 14 гадзіне ў аг. Індура Гродзенскага раёна на свяце лялькі!