БРЕНДЫ ГРОДНЕНЩИНЫ
Брэндавае свята побытавых танцаў “Жодзішкаўскі карагод” у шосты раз збірае ўсіх, хто любіць танчыць! Цудоўнае мерапрыемства, напоўненае любоўю да мастацтва, праводзіцца з мэтай захавання і адраджэння нацыянальных святочных традыцый Смаргонскага рэгіёна. Танец – душа народа, яна сапраўды жыве тут, у Жодзішках, гэта тое самае месца на Смаргоншыне, дзе танцуюць усе, як малыя, так і дарослыя! Сваё танцавальнае майстэрства яны дэманструюць публіцы на славу. У гэтым мястэчку літаральна ніколі не сціхае народная музыка і заўсёды чутны гукі танцавальных чаравікоў. Мясцовыя жыхары прадаўжаюць танцавальныя традыцыі рэгіёна, ганарацца і шануюць народную культуру, з пашанай запрашаюць гасцей з розных куткоў нашай краіны разам выканаць народныя танцы. Удзельнікамі свята, як заўсёды, з’яўляюцца прафесіяналы і аматары бытавога беларускага танца, музыкі, спевакі, майстры народнай творчасці, рамеснікі і запрошаныя калектывы, якія дапаўняюць неверагодную атмасферу ў гэты дзень.