Бібліятэкі ў цэнтры ўвагі

У новым нумары часопіса “Бібліятэчны свет”:

Вольга Камякевіч, намеснік дырэктара Зэльвенскай раённай бібліятэкі, распавядае, як у бібліятэках адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Іх вопыт і меркаванні натхняюць!

Марына Лапушка, бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, дзеліцца вопытам працы бібліобуса, які дапамагае зрабіць жыццё сталых людзей аддаленых вёсак больш цікавым і разнастайным.

Не прапусціце артыкулы:

“Гэта мова твая і мая… родная, беларуская”,

“Інфармацыйны сэрвіс: ад бібліятэкі да бібліобуса”.

Чытайце, абмяркоўвайце і будзьце ў курсе бібліятэчных навін!