“Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі”, — такую задачу ставяць перад сабой работнікі культуры Гродзенскай вобласці ў справе захавання традыцыйнай культуры.
Нашы продкі ўмелі спяваць і шанаваць духоўную спадчыну. І мы, сённяшнія, падхопліваем гэту надзвычай важную для нашага духоўнага развіцця навуку. Сустракаемся на абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, які пройдзе 7 верасня 2024 года ў любімым месцы адпачынку жыхароў Гродна — парку Жылібера. Фестываль традыцыйна ахопіць усю Гродзенскую вобласць, прадставіць дасягненні рэгіянальнай культуры кожнай, нават самай маленечкай, вёсачкі.