“АЖУРНЫЯ МАРЫ” клічуць у краіну папяровых карункаў і рукатворных цудаў!

Толькі два дні – 10 і 11 ЛІПЕНЯ – можна будзе ўбачыць прыгажосць, якую прапануе адкрытае абласное свята-конкурс выцінанкі ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Таццяна Ленец з Гродна, Дар’я Шафак з Ліды, Алена Садаўнічая з Мастоў – майстры нашай вобласці прымуць удзел у творчым спаборніцтве і прадставяць сваё арыгінальные ўвасабленне выцінанкі.

Беларускае мастацтва, якое ўваходзіць у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, чакае новых аматараў!