29 снежня 2023 года адкрыўся для наведвання чарговы (4 па ліку!) зал пастаяннай экспазіцыі “Іўеўскі раён у 2-ой пал. ХХ — пач. ХХІ ст”.
Дадзены зал прысвечаны сучаснай гісторыі Іўеўскага раёна. Ён знаёміць наведвальнікаў з асаблівасцямі развіцця нашага рэгіёна, пачынаючы ад першых пасляваенных гадоў і да нашых дзён.