“Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі”, — такую задачу ставяць перад сабой работнікі культуры Гродзенскай вобласці ў справе захавання традыцыйнай культуры.
Нашы продкі ўмелі спяваць і шанаваць духоўную спадчыну. І мы, сённяшнія, падхопліваем гэту надзвычай важную для нашага духоўнага развіцця навуку.