У Музеі Максіма Багдановіча з 1 лістапада працуе выстаўка «Засушыў я на паперы краскі, свежыя калісьці…», прымеркаваная да Дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Максім Багдановіч (09.12.1891–25.05.1917) – самы малады класік беларускай літаратуры, паэт-наватар, празаік, перакладчык, крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст.