Author: admin

ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

Крыніца народнай творчасці Панямоння
Марына Ажыхоўская, супрацоўнік Наваяльнянскага дома культуры Дзятлаўскага РЦКіНТ прыняла ўдзел у дзесятым юбілейным Свяце Млынароў у Адэльску, дзе прадставіла на конкурс “Хлебнае багацце Гродзеншчыны” сем відаў хлеба хатняй выпечкі: жытні з бульбай, шанічны цельназернавы і пшанічны з гарбузом, карэльскі з каляндарнай,тарцін,гарбузовы рэзкі, і разынкай сярод іх, гэта безумоўна каравай.

Подробнее

У Сенатарскай зале Новага замка працуе выстаўка “Асоба і эпоха. Вобраз чалавека ў творчасці мастака”, прысвечанай 85-годдзю грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.

На экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя творы з калекцыі Беларускага саюза мастакоў: партрэты і тэматычныя карціны, выкананыя вядомымі беларускімі аўтарамі, сярод якіх Альгерд Малішэўскі, Уладзімір Вітко, Ірына Малеціна, Пётр Крахалёў, Васіль Ціханенка, Акім Шаўчэнка, Аляксандр Кішчанка, Міхаіл Рагалевіч, Леанід Шчамялёў, Натан Воранаў, Валяр’яна Жолтак, Адольф Гугель і іншыя майстры жывапісу другой паловы ХХ стагоддзя. Многія карціны прадстаўлены публіцы ўпершыню.

Подробнее

БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

25 лістапада ў Індурскім цэнтры культуры ўжо ў дзевяты раз пройдзе брэндавае мерапрыемства аграгарадка — свята лялькі “Лялька ў карагодзе жыцця!”

Подробнее

Свята млынароў у аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна пройдзе ў 10 раз

У гонар юбілейнай даты арганізатары брэндавага свята падрыхтавалі новую праграму. Упершыню будзе абраны лепшы млынар Гродзеншчыны падчас конкурснага турніра. Усе ўдзельнікі прадставяць вобраз млынара сваёй мясцовасці і пакажуць майстэрства ў працэсе памолу зерня, забегу з карамыслам і ў шэрагу іншых спаборніцтваў. Акрамя гэтага ўсіх наведвальнікаў свята чакае дэгастацыя страў, майстар-клас ад Мар’яна Скрамблевіча, забаўляльная праграма, канцэрт аматарскіх і прафесійных калектываў.

Подробнее