2 снежня 2023 года ў 12.00 у Палацы культуры горада Ліды адбудзецца абласны адборачны тур XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
У якім прымуць удзел непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасцi асобныя выканаўцы нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў або грамадзяне, якія з’яўляюцца носьбітамі нацыянальнай культуры☝️ і належаць да пэўнай этнічнай групы, калектывы і асобныя выканаўцы арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі ў складзе якіх ёсць прадстаўнікі нацыянальных культур, майстры народнай творчасці, народных рамёстваў, мастакі, фотамастакі.