ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча пачала працу перасоўная выстаўка: «50 імгненняў: фотахроніка жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа»

20 верасня ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча пачала працу перасоўная выстаўка: «50 імгненняў: фотахроніка жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа», падрыхтаваная Дзяржаўным мемарыяльна-літаратурным музеем Якуба Коласа . Часовая экспазіцыя выбрала сабе горад не проста так, справа ў тым, што Марыя Дзмітрыеўна Каменская (потым Міцкевіч), жонка Якуба Коласа, была родам з Ашмян, была хрышчаная ў Ашмянскай царкве, хадзіла па тым самым прыгожым Ашмянскім вулачкам. Запрашаем на выстаўку — сумесны вынік супрацы ў Ашмянскі музей.