Адзіны дзень інфармавання ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі

18 чэрвеня ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму: «Памяць дзеля будучыні», прымеркаваны да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел Клімовіч Алена Віктараўна – начальнік упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Алена Віктараўна звярнула ўвагу на важнасць і значнасць гэтых старонак нашай гісторыі, на захаванне жывой памяці пра подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Памяць пра адзінства і гераізм нашых продкаў дапамагае будаваць нашу мірную будучыню.

Загадчык аддзела найноўшай гісторыі А. Ф. Вашкевіч расказаў супрацоўнікам пра падзеі ў Гродне ў першыя дні вайны, паказаў фотаздымкі, на якіх адлюстраваны разбураныя і спаленыя помнікі архітэктуры, гістарычная забудова гарадскіх вуліц.

А.В. Клімовіч расказала аб правілах бяспекі на вадзе і ў лесе падчас летняга перыяду, аб мерах па супрацьдзеянні і прафілактыцы злачыннасці, звязанай з незаконным абаротам наркатычных рэчываў.