Адкрыты Мінскі фестываль народных мастацкіх рамёстваў

Гродзеншчына прыняла ўдзел у адкрытым фестывалі народных мастацкіх рамёстваў, які ўперышню праходзіў 23 мая ў г.Мінску.
У паветры лунаў водар свежага дрэва, гліны і фарбаў, а вочы гасцей свята лашчылі яркія ўзоры вышытых ручнікоў, ажурныя карункі…Кожны выраб быў не проста рэччу, а жывой гісторыяй.
Майстры народнай творчасці Гродзенскага, Лідскага, Карэліцкага, Астравецкага, Ашмянскага нараджалі цудоўныя рэчы: ад мудрагелістых выцінанак да вытанчаных тканых рэчаў. Госці з задавальненнем назіралі за працэсам, слухалі аповеды майстроў і набывалі ўнікальныя сувеніры, якія будуць нагадваць пра гэтае свята.
Віншуем пераможцаў:
Вакуліч Аксана — дыплом I ступені;
народны майстар Рэспублікі Беларусь па саломапляценню Малышэва Алена — дыплом II ступені;
калектыў майстроў аматарскага аб’яднання «Карэліцкія вытокі» — дыплом II ступені.
Удзел Гродзеншчыны стаў сапраўдным упрыгожваннем фестывалю і яркім сведчаннем таго, што традыцыі беларускіх рамёстваў жывуць і квітнеюць.