Адкрылася выстаўка «Ад прадзедаў да нашых дзён»

Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў расчыніў свае дзверы ў свет жывой традыцыі — адкрылася выстаўка «Ад прадзедаў да нашых дзён».
Асаблівы гонар Ваўкавыскага раёна гэта 9 майстроў, якія з’яўляюцца членамі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці! Іх умелыя рукі — гэта жывы масток, які звязвае эпохі, захоўваючы мудрасць продкаў для нашых дзяцей.
У іх працах жыве памяць пакаленняў: у перапляценні нітак на кроснах, у тонкіх карунках папяровай выцінанкі, у цёплай гліне, у кожнай вышыўцы, у залацістым ззянні саломкі, у яркіх фарбах роспісу, у пяшчотных вобразах тэкстыльнай лялькі.
Тут ажываюць традыцыі, а кожны выраб — унікальны, прыгожы і напоўнены душой.
Выстаўка працягваецца да 19 снежня, і ў кожнага жадаючага яшчэ ёсць час, каб пазнаёміцца з гэтым дзіўным светам традыцыйнага мастацтва! Прыходзьце натхніцца і дакрануцца да сапраўднага!