Адкрыкрылася выстаўка “Крыніца натхнення”

19 жніўня 2022 года ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбылося адкрыццё справаздачнай выстаўкі “Крыніца натхнення” майстроў народнай творчасці і мастакоў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена больш за 100 выставачных работ у розных накірунках дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва: ткацтва, традыцыйны народны касцюм, кераміка, выцінанка, салома і лозапляценне, этнаграфічная і батлеечная лялькі, разьба па дрэве, пісанка, жывапіс, графіка і іншае.

Выстаўка будзе працаваць да 30 верасня 2022 года.