Адкрыццё выстаўкі «ГАРАДЗЕНСКІ СУВЕНІР»
29 мая 2025 года ў зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбудзецца адкрыццё абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Гарадзенскі сувенір”.
Гэта вынік творчых памкненняў майстроў – вытворцаў сувенірнай прадукцыі з усёй Гродзенскай вобласці.
У экспазіцыі выстаўкі будуць прадстаўлены лепшыя конкурсныя работы майстроў народнай творчасці ў наступных намінацыях:
“выраб у тэхніцы саламянай пластыкі”;
“пано ў тэхніцы саломапляцення і аплікацыі саломкай”;
“дэкаратыўны выраб з лазы”;
“пано ў тэхніцы выцінанкі”;
“сувенір у тэхніцы народнага разьбярства”;
“калекцыя ганчарных вырабаў”.
КАЛІ: 29 МАЯ
ПАЧАТАК: 15:00
Прыходзьце паглядзець на цуды, зробленыя «залатымі» рукамі майстроў