Адкрыццё Дома Банкухі!

10 снежня 2025 г. у г.п. Поразава Свіслацкага раёна адбудзецца значная падзея – адкрыццё Дома Банкухі!
Гэта ўзнагарода ўсім, хто захоўваў і захоўвае сакрэт унікальнай стравы!
У гэтых сценах будзе жыць дух нашай гісторыі, нашых традыцый. Гэта месца сілы і гонару не толькідля жыхароў Поразава, але ўсяго рэгіёну і Беларусі ў цэлым🇧🇾 Згодна з Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2020 года аб’екту “Традыцыі прыгатавання “Поразаўскай банкухі” нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнай праявы творчасці чалавека.
Традыцыя прыгатавання Поразаўскай банкухі мае глыбокія гістарычныя карані, якія ўзыходзяць у мінулае Беларусі да 30-х гадоў ХХстагоддзя. Яна з’яўляецца часткай культурнай спадчыны рэгіёну, адлюстроўваючы звычаі і побыт продкаў. Толькі двум жанчынам, Алене Козюк і Ганне Шалкевіч, удалося захаваць унікальны спосаб выпякання гэтай чароўнай банкухі, таму так важна перадаць кулінарныя рэцэпты наступным пакаленням.