АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА
8 красавiка адбылася ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры — святочнае адкрыццё ВЫСТАВАЧНАЙ ЗАЛЫ «АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА» і раённай ВЫСТАЎКІ-КОНКУРСА дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва творчых вырабаў майстроў Слонімшчыны «ПОБАЧ З СУЧАСНАСЦЮ — МІНУЛАЕ», прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства адкрыла начальнік аддзела культуры — Галіна Васільеўна Данільчык. Усе прысутныя пазнаёміліся з экспазіцыямі этнакутка, паўдзельнічалі ў майстар-класах па старажытных відах рамёстваў, такіх як прасаванне льнянога, саматканага палатна поцягам, навіванне ніткі на цэўку, ткацтве на кроснах, а таксама пазнаёміліся з майстрамі Слонімшчыны і іх творчымі вырабамі. Кожны прысутны змог адчуць самабытнасць культуры беларускага народа, дакрануцца да культурнай спадчыны нашых продкаў і апынуцца ў сучасным творчым асяроддзі таленавітых майстроў Слонімшчыны.



