Абласны выязны навукова-практычны семінар «Вопыт і перспектывы»

9 чэрвеня пачаў работу абласны выязны навукова-практычны семінар «Вопыт і перспектывы», падчас якога супрацоўнікі дзяржаўных музеяў Гродзенскай вобласці знаёмяцца з экспазіцыямі і вывучаюць вопыт працы музеяў Мінскай і Гомельскай абласцей.
У першы дзень удзельнікі семінара наведалі Слуцкі краязнаўчы музей, Старадарожскі гісторыка-этнаграфічны музей, музей Дзецям — ахвярам вайны, музей-сядзібу ХІХ ст. Козел-Паклеўскіх ў п. Красны Бераг.