Абласны выязны навукова-практычны семінар «Вопыт і перспектывы»
17 чэрвеня пачаў працу абласны выязны навукова-практычны семінар «Вопыт і перспектывы», падчас якога супрацоўнікі дзяржаўных музеяў Гродзенскай вобласці знаёмяцца з экспазіцыямі і вывучаюць вопыт працы музеяў Мінскай і Магілёўскай абласцей.
Першым пунктам праграмы было наведванне Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея.