Абласны семінар

Навагрудак — горад-легенда, калыска беларускай дзяржаўнасці, — сёння прымае галоўных захавальнікаў культурнага сэрца Гродзеншчыны‼️
Тут, дзе кожны камень дыхае гісторыяй, распачаў работу абласны семінар-практыкум для дырэктароў устаноў культуры клубнага і змешанага тыпу пад шляхетнай назвай: Гісторыка-культурныя перспектывы рэгіёна і ініцыятывы ўстаноў клубнага і змешанага тыпу па падтрымцы самабытнасці.
Тут сабраліся лепшыя — тых, хто штодня будуе культурную будучыню рэгіёну. Атмасферу святочнасці і творчасці з самага пачатку стварыла выстаўка “Вытокі. Традыцыі. Майстэрства”, якая сардэчна сустракала кожнага госця.
Удзельнікаў семінара віталі:
Людміла Васільеўна Мароз — намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама;
Анастасія Юр’еўна Пекар — галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама;
Марына Канстанцінаўна Шабановіч — начальнік аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама;
Кацярына Васільеўна Хільмончык — дырэктар Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.
Не проста семінар — сапраўдны майстэрня ідэй, дзе вопыт пераліваецца ў будучыню, а прафесійныя размовы гучаць у такт сэрцам тых, хто закаханы ў сваю справу.
Гэты дзень стане сапраўднай творчай пляцоўкай, дзе будуць нараджацца ідэі, пераплятацца традыцыі і нарастаць сіла вопыту.